Згодна з праектам закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год, расходы на зарплату, пенсіі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву запланаваны з ростам 18–20% у адносінах да ацэнкі бягучага года, аб гэтым паведаміла Міністэрства фінансаў.
У дакуменце таксама прадугледжваюцца расходы на ўхваленыя кіраўніком дзяржавы дадатковыя захады падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Акрамя таго, у 2015 годзе захоўваюцца субвенцыі фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на пакрыццё расходаў па выплаце дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у суме 2 трлн рублёў, што ў 1,5 раза перавышае субвенцыі 2014 года.
Паводле інфармацыі БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-finansau-0