Героям забаўляльнага рэаліці-шоу «Капейка ў капейку», якое стартуе ў новым сезоне на тэлеканале «Беларусь 2», пад пільным вокам тэлекамеры трэба будзе расплаціцца карткай на дакладна вызначаную суму. Напрыклад, адзін мільён дзевяцьсот дзевяноста дзевяць тысяч рублёў.
«Гэта толькі здаецца, што чужыя грошы траціць лёгка, — зазначае вядучы праграмы Ілья Конанаў, — насамрэч у нас дзейнічае шэраг абавязковых умоў, якія ўскладняюць бяздумную трату: заплаціць карткай неабходна будзе за пэўны час, у пэўным месцы (у межах аднаго гандлёвага цэнтра) і толькі на абазначаную суму, ні капейкай больш ці менш». Як разлічваюць стваральнікі праграмы, з дапамогай рэаліці-шоу «Капейка ў капейку» гледачы не толькі навучацца больш адказна разлічваць уласныя выдаткі, але і пачнуць лепш разбірацца ў асаблівасцях розных гандлёвых сетак (зніжкі, акцыі і г.д.) і больш давяраць айчынным вытворцам тавараў. Дарэчы, плануецца, што сярод герояў праекта будуць і вядомыя медыяперсоны.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/kapeyka-u-kapeyku