Каралева Елізавета ІІ упершыню пракаментавала рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі, які адбудзецца ў чацвер, 18 верасня, піша The Telegraph.
Каментар прагучаў падчас зносін каралевы з публікай, што сабралася ў вясковай царкве, якую каралева наведвае падчас знаходжання ў сваёй шатландскай рэзідэнцыі Балмарал. Як паведамляе выданне, звычайна каралева не кантактуе з публікай па шляху ад царквы да машыны, аднак у гэты раз было зроблена выключэнне. Зайсці ў царкву ўпершыню з 2005 года запрасілі і журналістаў. Як сцвярджаецца, каралева ў размове з мясцовымі жыхарамі заўважыла, што «ў чацвер вас чакае важнае галасаванне», і дадала: «Спадзяюся, усе добра падумаюць на рэферэндуме».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece