Эксперымент ацанілі на «дзясятку»
Урад Беларусі даручыў Міністэрству адукацыі прадоўжыць эксперымент па апрабацыі галіновай сістэмы аплаты працы ў школах.
Галіновая аплата працы педагагічных работнікаў прадугледжвае акрамя выплаты педагогам акладу, таксама і дадатковыя выплаты, якія адлюстроўваюць спецыфіку іх работы, даплаты за ўзровень кваліфікацыі педагагічнага работніка і галіновыя выплаты за выкананне асобных відаў работ. Памер заробкаў педагогаў ставіцца ў прамую залежнасць ад якасці іх работы.
Рэалізацыя эксперымента ў 2013/2014 навучальным годзе паказала істотную дыферэнцыяцыю ў аплаце працы,
абумоўленую характарам і якасцю функцый, якія выконваюцца педагогамі. У выніку сярэднямесячная заработная плата педагагічных работнікаў, якія ўдзельнічалі ў эксперыменце, павялічылася ў параўнанні з сярэдняй заработнай платай па галіне на 20—40%. Улічваючы паспяховасць эксперыменту, было прынята рашэнне прадоўжыць яго правядзенне з 1 верасня 2014 года ў шасці ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Мінска і Гомеля. А з 1 студзеня 2015 года эксперымент плануецца распаўсюдзіць на большую колькасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, далучыўшы да яго таксама іншыя населеныя пункты.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/urad-belarusi-0