Бясплатны семінар «Увядзенне ў сучасную матэматыку» ўпершыню арганізуецца для старшакласнікаў у БДУ. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 10-х і 11-х класаў.
За час работы семінара вопытныя выкладчыкі БДУ пазнаёмяць школьнікаў з раздзеламі сучаснай матэматыкі і яе дадаткамі.
Пасля заканчэння лекцыйных і практычных заняткаў плануецца сфарміраваць зборную Беларусі з кола «семінарыстаў» для ўдзелу ў VІІ міжнародным турніры юных матэматыкаў, які пройдзе ў 2015 годзе ў Балгарыі. Арганізатарам семінара выступіў Савет маладых вучоных факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ пры падтрымцы ЮНІ-цэнтра—ХХІ.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya