У Малдове вытворчасць каньяку і шампанскага скарацілася ўдвая на фоне ўведзенай раней Расіяй забароны на пастаўкі вінаробнай прадукцыі на расійскі рынак, які быў для рэспублікі асноўным.
Паводле звестак Нацыянальнага бюро статыстыкі, у І паўгоддзі 2014 года ў параўнанні з тым жа перыядам летась вытворчасць каньяку ў Малдове скарацілася на 55,5%. За той жа перыяд выпуск пеністага (шампанскага) віна паменшыўся на 53,5% да 88,2 тыс. дэкалітраў, а вытворчасць натуральнага вінаграднага віна знізілася на 22,7% да 4 млн 225 тыс. дал. Вытворчасць партвейну, мадэры, шэры (херасу), такайскага віна ў студзені-чэрвені 2014 скарацілася на 50,1%.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/maldova-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanyak
[5] https://zviazda.by/be/tags/shampanskae