У польскім горадзе Лодзь 13 кастрычніка шпіталізаваны мужчына з падазрэннем на ліхаманку Эбола, паведамляюць інфармагенцтвы.
Вядома, што 31-гадовы мужчына прыехаў у Польшчу з Германіі, дзе ён кантактаваў з грамадзянамі Гвінеі.
Хуткая дапамога ў суправаджэнні паліцыі даставіла 31-гадовага пацыента ў шпіталь горада Лодзь. Медыкі, якія сустракалі пацыента, былі апрануты ў ахоўныя касцюмы, а сам мужчына быў змешчаны ў ізалятар, дзе ў яго ўзялі кроў на аналіз. Вынікі даследавання, якое правядуць спецыялісты інстытута гігіены ў Варшаве, стануць вядомыя сёння, 14 кастрычніка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[2] https://zviazda.by/be/tags/lihamanka-ebola-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/lodz