Сёлета прышчапіць бясплатна ад грыпу плануецца каля 780 тысяч жыхароў сталіцы — каля 40 працэнтаў гараджан. За кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў у Мінску прышчапляюць вакцынай кітайскай вытворчасці «Флюваксін»: яна выкарыстоўваецца ў нашай краіне на працягу чатырох гадоў і даказала сваю эфектыўнасць і бяспечнасць.
Бясплатна прышчэпку могуць зрабіць людзі з высокай рызыкай развіцця цяжкіх процігрыпозных ускладненняў (хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай, дыхальнай і эндакрыннай сістэм і асобы ва ўзросце за 65 гадоў), а таксама грамадзяне, якія маюць высокую рызыку інфіцыравання грыпам: дзеці, медыцынскія работнікі, супрацоўнікі МНС, МУС і іншыя.
Па словах загадчыцы эпідэміялагічнага аддзялення Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірыны Глінскай, чакаецца, што ў гэтым эпідсезоне ў Беларусі будуць цыркуляваць два варыянты віруса грыпу, з улікам якіх быў зменены састаў вакцын. Таму ў гэтым годзе асабліва актуальна сфарміраваць ахову супраць захворвання з дапамогай прышчэпкі. Спецыялісты раяць паклапаціцца пра прышчэпку і тым, каму не даводзіцца разлічваць на бясплатную вакцынацыю. Кошт платнай прышчэпкі вар'іруецца ў медустановах ад 65 да 150 тысяч рублёў.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/imunizacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/imunizacyya-suprac-grypu
[5] https://zviazda.by/be/tags/gryp