Транзітную фуру, якая рухалася з Літвы ва Украіну, на пункце пропуску «Новая рудня» спынілі мытнікі. Украінскі перавозчык прадставіў партыю свайго грузу як спартыўныя тавары.
Падчас дагляду высветлілася, што ў кардонных скрынках — разнастайныя арбалеты і запчасткі да іх, стрэлы для лука, нажы-«матылькі», гумовыя дубінкі. Мытнікі вырашылі праверыць, ці можна лічыць змесціва грузавога «Мерседэса» спартыўным інвентаром. Вынікі праведзенай экспертызы пацвердзілі, што арбалеты і гумовыя палкі з'яўляюцца зброяй, а нажы-«матылькі» ўключаны ў пералік тавараў, абмежаваных да перавозу цераз мяжу. Груз коштам звыш 1,2 млрд рублёў канфіскаваны. У прэс-службе Гомельскай мытні ўдакладнілі: усе гэтыя прадметы могуць перавозіцца цераз мяжу толькі з адпаведнымі дазваленчымі дакументамі, якія адсутнічалі ў перавозчыка. Цяпер вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы па артыкуле «Кантрабанда».
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/litva-0