Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла аб спыненні распаўсюджвання ліхаманкі Эбола ў Нігерыі. Пра гэта паведамляе Rеutеrs. «Нігерыя цяпер свабодная ад ліхаманкі Эбола. Гэта сапраўдны поспех. Цяпер мы бачым, што вірус можна перамагчы. Пакуль мы выйгралі толькі адну бітву», — падкрэсліў прадстаўнік СААЗ Руі Гама Ваз. Апошні выпадак заражэння вірусам адбыўся шэсць тыдняў таму, 5 верасня. Пра новыя эпізоды пасля гэтага афіцыйна не паведамлялася. Па правілах СААЗ, эпідэмія ліхаманкі Эбола лічыцца ліквідаванай, калі ў краіне не было выяўлена новых выпадкаў заражэння на працягу 42 дзён — падвойнага інкубацыйнага перыяду захворвання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/nigeryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/lihamanka-ebola-0