У Ашмянскім раёне адкрыўся шахматна-шашачны клуб для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Аб гэтым паклапаціліся работнікі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа ў рамках праекта «Пашырэнне магчымасцяў пажылых людзей у прыняцці рашэнняў па пытаннях іх паўнацэннага ўдзелу ў жыцці грамадства». Для клуба набылі неабходнае абсталяванне і інвентар, спонсары дапамаглі купіць тэнт-шацёр, стол, крэслы, шахматы і шашкі, прызы для гульцоў. Першы турнір адбыўся на базе аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Жупраны. Дарэчы, разам з «салодкім сталом» і канцэртам, удзельнікамі якога сталі самадзейныя артысты мясцовага Дома культуры.
Барыс ПРАКОПЧЫК.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/ashmyanski-rayon