Пенсіі павялічацца з лістапада
З 1 лістапада ў Беларусі на 5,3% павялічацца працоўныя пенсіі. Гэта прадугледжана Указам № 506 «Аб павышэнні пенсій», які падпісаў Прэзідэнт.
Гэты дакумент прадугледжвае правядзенне з 1 лістапада пераразліку працоўных пенсій.
Гэта ўжо трэцяе павышэнне пенсій сёлета. З 1 лютага яны павялічыліся ў сярэднім на 5,2%, з 1 жніўня — яшчэ на 7,3%.
Святлана Бусько.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident-1