— Дэкрэт — гэта добрая навіна на фронце барацьбы з наркотыкамі, — лічыць палітолаг Аляксандр Шпакоўскі. — У 2008 годзе ўпершыню на рынку з'явіліся сінтэтычныя канабіноіды — сінтэзаваны аналаг марыхуаны, «спайс». Гэты від наркотыкаў быў новым для нашага заканадаўства і былі праблемы з аднясеннем яго да забароненых сродкаў.
Грамадзяне, у тым ліку старшакласнікі, праз інтэрнэт куплялі рэагенты, апрацоўвалі іх расліннымі кампанентамі і рэалізоўвалі ў сваіх колах. Акрамя таго, наркотыкі сталі распаўсюджвацца з дапамогай электронных плацяжоў — без кантакту дылера з пакупніком, так званая практыка «закладкі». Пра маштабы бяды сведчыць тое, што толькі афіцыйна сёлета зафіксавана каля 1000 выпадкаў перадазіроўкі спайсам, 25 чалавек загінулі. Замест эйфарыі ахоплівае паніка, людзі здзяйсняюць суіцыды, забойствы, гвалт, калечаць саміх сябе або адзін аднаго. Павялічылася колькасць злачынстваў, якія суправаджаюць распаўсюджванне наркотыкаў. Прапановы зрабіць меры супрацьдзеяння наркотыкаў больш жорсткімі выспелі даўно.
Валяр'ян ШКЛЕННІК, Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Святлана БАРЫСЕНКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-shpakouski
[2] https://zviazda.by/be/tags/volga-myadzvedzeva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/poglyad
[5] https://zviazda.by/be/tags/poglyad
[6] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki