З 29 снежня Беларуская чыгунка прызначыла цягнік №100/99 Мінск — Запарожжа.
Па ўзгадненні з дзяржаўнай адміністрацыяй чыгуначнага транспарту Украіны, раней адменены цягнік №100/99 Мінск — Сімферопаль прызначаны па запатрабаваным маршруце з устойлівым пасажырапатокам Мінск — Запарожжа-1, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Першапачаткова адпраўленне цягніка №100/99 Мінск — Сімферопаль было адменена з 27 снежня з Мінска, з 28 снежня — з Сімферопаля. З 29 снежня састаў адпраўляецца з Мінска па няцотным дням па дзейным раскладзе цягніка №100/99. Час адпраўлення са сталіцы Беларусі — 7.45, прыбыцця ў Запарожжа — 4.28 наступных сутак. У зваротным напрамку цягнік будзе адпраўляцца з 31 снежня таксама па няцотных днях у 0.52 і прыбываць у Мінск у 23.56.
Пасажыры, якія раней аплацілі білеты на цягнік №100/99, могуць ехаць па ім да станцый, размешчаных паміж Мінскам і Запарожжам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[5] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik