На міжнародную касмічную станцыю дастаўлена сістэма касмічнага базавання БДУ. Яе сабралі і пратэсціравалі, зараз навуковая апаратура працуе ў штатным рэжыме па праграме касмічнага эксперымента «Ураган», скіраванага на вывучэнне працэсаў і наступстваў прыродных і тэхнагенных з'яў і катастроф.
Над праектаваннем, распрацоўкай аптычнай схемы, тэхнічных паказчыкаў, а таксама стварэннем навуковай апаратуры працавалі вучоныя аддзела аэракасмічных даследаванняў Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем БДУ. Сістэма прызначаная для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з космасу шляхам атрымання каляровых лічбавых фотаадбіткаў высокага прасторавага распазнавання і адначасова атрымання мноства спектральных характарыстык адбітага выпраменьвання зямнымі паверхнямі. Як паведамляе прэс-служба БДУ, работа апарата дазволіць назіраць за экалагічнай сітуацыяй, праводзіць маніторынг стану атмасферы над гарадамі, выяўляць тэхнагенныя выкіды прамысловых прадпрыемстваў, сачыць за рухам і распаўсюджваннем салявых бур, снегавога покрыва над мегаполісамі. Акрамя таго, у задачы сістэмы ўваходзяць адсочванне неспрыяльнага ўздзеяння вытворчага нафтапрамысловага комплексу на навакольнае асяроддзе і фіксаванне ўзгаранняў у лясных масівах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/mks