У Беларускім дзяржаўным універсітэце распрацаваны новыя бяспечныя фармацэўтычныя субстанцыі для ветэрынарыі і на іх аснове — біяпрэпараты новага пакалення. Над іх распрацоўкай і даследаваннем працавалі навукоўцы кафедры мікрабіялогіі і лабараторыі біятэхналогіі біялагічнага факультэта БДУ.
Гэта ўнікальныя ў сваім родзе прэпараты, паколькі дзеючымі рэчывамі з'яўляюцца «ахоўныя» бялкі (інтэрфероны) саміх жывёл, а не антыбіётыкі і хіміятэрапеўтычныя складнікі, што гарантуе абсалютную бяспеку выкарыстання новага лякарства. Дзякуючы інтэрферону клеткі становяцца неўспрымальнымі ў дачыненні да віруса.
Біяпрэпараты валодаюць высокай ступенню неспецыфічнай антывіруснай і імунастымулюючай актыўнасці. Акрамя таго, фармакалагічныя складнікі аказваюць антыстрэсавае дзеянне і станоўча ўплываюць на рэпрадуктыўныя функцыі жывёл. Створаныя субстанцыі адрозніваюцца ад раней вядомых таксама відэаспецыфічнасцю. Напрыклад, лячэнне цялят ажыццяўляецца прэпаратамі, створанымі спецыяльна для буйной рагатай жывёлы, парасят — для свіней і г.д.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya