Польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі заклікаў ЕС разгледзець пытанне аб увядзенні новых санкцый у дачыненні да Расіі з-за эскалацыі канфлікту на Украіне. Пра гэта паведамляе Reuters.
«Рэакцыя заходняга свету павінна быць вельмі жорсткай», - сказаў Камароўскі.
Як паведамляе ТАСС са спасылкай на еўрапейскія крыніцы, Савет ЕС 29 студзеня не будзе прымаць ніякіх рашэнняў па санкцыях у дачыненні да Расіі.
Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн дамовіўся з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, што Вашынгтон і Кіеў будуць дамагацца ўзмацнення санкцый у дачыненні да Масквы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece