Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 30 студзеня 2015 года выпусціла пяць новых паштовых марак з серыі «Машынабудаванне Беларусі». На іх седлавы цягач МАЗ‑6440 РА, універсальнае шасі МЗКЦ‑600100, кар'ерны самазвал БЕЛАЗ‑75710, колавы трактар Беларус‑2422 і экскаватар-пагрузчык АМКАДОР‑732.
Прадукцыя гэтых машынабудаўнічых прадпрыемстваў вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Кар'ерныя самазвалы
«БЕЛАЗ», трактары «Беларус», грузавыя аўтамабілі «МАЗ», спецтэхніка «Амкадор» і «Волат» Мінскага завода калёсных цягачоў даўно ўжо з'яўляецца нацыянальнымі брэндамі. Яшчэ большай папулярызацыі тэхнікі паслужыць, магчыма, серыя марак.
У дзень іх выпуску ў абарачэнне ў сталічным аддзяленні сувязі № 1 (крама «Філатэлія», вуліца Маскоўская, 16) адбылося спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/01/31-6.jpg
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-suvyazi-i-infarmatyzacyi-0