Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі музей абароны Брэсцкай крэпасці і новы «Музей вайны — тэрыторыя Міру» аб'явілі акцыю для брастаўчан: цяпер наведваць абодва аб'екты можна ўсёй сям'ёй па адным уваходным білеце.
Адзін «дарослы» квіток стане падставай для ўваходу ўсіх, хто пражывае ў кватэры. Дастаткова будзе прад'явіць пашпарт.
Паводле слоў дырэктара мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Рыгора БЫСЮКА, ініцыятыву запазычылі ў Мірскага замка, дзе аб'явілі сямейныя паходы для жыхароў трох раёнаў. А брэсцкія музейшчыкі вырашылі прыцягнуць як мага болей жыхароў горада, каб тыя душой адчулі гераічнае мінулае сваіх папярэднікаў.
Яна СВЕТАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva-0