У гарадскім пасёлку Антопаль Драгічынскага раёна загінуў 71-гадовы пенсіянер. У поўдзень суседзі бачылі, як ён распальваў смецце і сухую траву на сваім падворку. А калі ўвечары яны вярнуліся з работы, то ўбачылі каля плота цела суседа, якое месцамі абгарэла.
Праверку па факце яго смерці вядзе аддзел Следчага камітэта Драгічынскага раёна. Вядома, што мужчына жыў адзін, дрэнна хадзіў з-за хваробы ног.
Да жыхароў вобласці праз радыё і тэлебачанне нядаўна звярнуўся начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Канстанцін ШАРШУНОВІЧ з заклікам не дапускаць фактаў выпальвання сухой травы. Як бачым, некаторыя грамадзяне не жадаюць чуць папярэджанняў.
Яна СВЕТАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni