Месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і прывядзенні ў парадак тэрыторый населеных пунктаў аб'яўлены на Брэстчыне з 16 сакавіка да 30 красавіка. Адпаведнае рашэнне прыняў Брэсцкі аблвыканкам.
Паводле інфармацыі галоўнага санітарнага ўрача вобласці Нэлі ГІНДЗЮК, толькі з пачатку бягучага года спецыялістамі санітарных службаў накіравана больш за 1100 прадпісанняў і рэкамендацый аб выпраўленні парушэнняў у справе чысціні і парадку. Ужо ліквідавана 31 несанкцыянаваная звалка. Але падобныя ачагі з адходамі то там, то тут утвараюцца зноў. Таму іх трэба прыбраць да мая. А таксама падмесці, падгрэбці леташняе лісце, пасадзіць паболей кветак у гарадах і вёсках.
Яна СВЕТАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro