У Брэсце павіншавалі са 100-гадовым юбілеем удаву ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Акуліну Стэфанаўну КРЫЛОВУ. Яе муж Васіль Міхайлавіч з пачатку вайны быў у партызанах, пасля вызвалення Брэстчыны пайшоў ваяваць з рэгулярнай часцю. На жаль, пры вызваленні Польшчы ў 1944 годзе Васіль Крылоў загінуў.
Пасля вайны Акуліна Стэфанаўна жыла і працавала ў Брэсце. У 100-ы дзень нараджэння з найлепшымі пажаданнямі да юбіляркі завіталі кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Вадзім Краўчук, старшыня ветэранскай арганізацыі раёна Марыя Кутроўская, прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
Яна СВЕТАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro