У аграгарадку Дрычын Пухавіцкага раёна ўшанавалі памяць загінулых воінаў Вялікай Айчыннай вайны. У адной магіле тут доўгія гады ляжаць два партызаны і трыццаць дзевяць ваеннапалонных.
Помнік на брацкай магіле знаходзіцца ў невялікім гаі на краі мястэчка. У пасляваенны час побач з гаем была школа, вучні якой даглядалі месца пахавання. Час ішоў, і мемарыял пакрысе прыйшоў у заняпад.
Рэстаўраваць помнік прапанавала Беларуская натарыяльная палата. «Сродкі былі сабраны і накіраваны натарыусамі краіны для таго, каб акультурыць помнік. Я думаю, што гэта не апошняя наша акцыя — 3 ліпеня мы, магчыма, яшчэ папрацуем над азначаным мемарыялам», — заўважыла старшыня Натарыяльнай палаты
Наталля Барысенка. Таксама яна адзначыла, што цяпер праводзяцца акцыі па бясплатнай натарыяльнай кансультацыі для ветэранаў.
Сяргей Нікановіч.
Фота аўтара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-nikanovich
[2] https://zviazda.by/be/pamyac
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/05/8-50.jpg
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/05/8-49.jpg
[5] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/05/8-47.jpg
[6] https://zviazda.by/be/70-gadou-vyalikay-peramogi