Непрацуючы 33-гадовы жыхар Пінска лавіў рыбу ў Піне. І не вудай, а сеткамі, ды яшчэ ў перыяд вясновай забароны з прычыны нерасту.
Супрацоўнікі Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі грамадзяніна якраз за яго незаконным промыслам. У трох сетках агульнай даўжынёй 40 метраў адных плотак было толькі 112 штук. Шкода, нанесеная прыродзе, ацэнена ў 74,5 мільёна рублёў, а кошт незаконна здабытай рыбы склаў амаль 1,4 мільёна рублёў. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы...
Яна СВЕТАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni