У краіне плануецца актыўна ўкараняць дадатковыя сэрвісы пры трансляцыі агульнадаступнага пакета тэлепраграм. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч.
«Гаворка ідзе ў першую чаргу аб такіх сэрвісах, як EPG, або «электронны Тэлегід» (экраннае меню, якое адлюстроўвае расклад тэле- і радыёпраграм з магчымасцю інтэрактыўнай навігацыі кантэнту па часе, назве, канале, жанры і г.д. пры дапамозе пульта дыстанцыйнага кіравання), стэрэавяшчанне, пераход на фармат тэлевізійнага вяшчання з суадносінамі 16:9», — сказаў Павел Петрулевіч.
Паводле яго слоў, акрамя магчымасці ўкаранення сучасных тэхналогій тэлевяшчання і звязаных з ім дадатковых сэрвісаў, радыёчастотны рэсурс, які вызваліўся ў выніку адключэння аналагавага эфірнага тэлевяшчання (так званы лічбавы дывідэнд), можа быць выкарыстаны для ўкаранення і іншых сучасных тэхналогій і паслуг электрасувязі, у тым ліку для паўсюднага развіцця паслуг мабільнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт.
«Адключэнне аналагавага эфірнага тэлевізійнага вяшчання дае магчымасць для развіцця іншых перспектыўных напрамкаў, мерапрыемствы па якіх будуць разгледжаны пры фарміраванні Праграмы развіцця нацыянальнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры на 2016-2020 гады», — канстатаваў прадстаўнік Мінсувязі.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ
kuletskі@zvіazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-kulecki
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/adpachynak