Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 11 чэрвеня 2015 года
Ухвалены Саветам Рэспублiкi 23 чэрвеня 2015 года
Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 2007 года «Аб рэкламе» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 119, 2/1321; 2008 г., № 196, 2/1525; 2009 г., № 276, 2/1607; Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублiкi Беларусь, 09.01.2013, 2/2013; 26. 04.2014, 2/2130) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1. У абзацы шостым артыкула 2 словы «iндывiдуалiзацыi арганiзацый або грамадзян» замянiць словамi «iндывiдуалiзацыi ўдзельнiкаў грамадзянскага абароту».
2. У артыкуле 10:
пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«3. Рэклама, якая ўтрымлiвае найменне тавару, найменне арганiзацыi, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) (далей, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам, — iмя) грамадзянiна, таварны знак або знак абслугоўвання, малюнак тавару або яго спажывецкай упакоўкi, тоесныя або падобныя да ступенi змяшэння з найменнем алкагольных напояў, таварным знакам, якi выкарыстоўваецца для абазначэння назвы алкагольных напояў, альбо выявай алкагольных напояў або iх спажывецкай упакоўкi (далей — рэклама, падобная з рэкламай алкагольных напояў), не дапускаецца ў месцах, у якiх у адпаведнасцi з гэтым Законам i актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь забараняецца размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы алкагольных напояў, а таксама пры арганiзацыi i правядзеннi культурных, адукацыйных, спартыўных i iншых гуманiтарных мерапрыемстваў, за выключэннем выпадкаў, указаных у частках трэцяй i чацвёртай гэтага пункта.
Рэклама, якая ўтрымлiвае найменне тавару, найменне арганiзацыi, iмя грамадзянiна, таварны знак або знак абслугоўвання, малюнак тавару або яго спажывецкай упакоўкi, тоесныя або падобныя да ступенi змяшэння з найменнем тытунёвых вырабаў, таварным знакам, выкарыстаным для абазначэння наймення тытунёвых вырабаў, альбо выявай тытунёвых вырабаў або iх спажывецкай упакоўкi (далей — рэклама, падобная да рэкламы тытунёвых вырабаў), не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, названых у частках трэцяй i чацвёртай гэтага пункта.
Рэклама, падобная да рэкламы алкагольных напояў, рэклама, падобная да рэкламы тытунёвых вырабаў, дапускаюцца, калi яны ўяўляюць сабой iнфармацыю аб арганiзацыi, грамадзянiне, вытворчым аб'екце, гандлёвым аб'екце або iншым аб'екце абслугоўвання i размяшчаюцца (распаўсюджваюцца) на шыльдзе або паказальнiку альбо прадстаўлены ў форме iнтэрв'ю аб дзейнасцi арганiзацыi або грамадзянiна.
Выява тавару або яго спажывецкай упакоўкi, тоесная або падобная да ступенi змяшэння з выявай алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў або iх спажывецкай упакоўкi, дапускаецца ў сацыяльнай рэкламе.
На рэкламу сродкаў iндывiдуалiзацыi iншых тавараў, удзельнiкаў грамадзянскага абароту распаўсюджваюцца ўсе забароны, устаноўленыя заканадаўчымi актамi ў дачыненнi да рэкламы такiх тавараў, калi iншае не ўстаноўлена часткай шостай гэтага пункта.
Забароны, устаноўленыя заканадаўчымi актамi ў адносiнах да рэкламы тавару, за выключэннем рэкламы алкагольных напояў i тытунёвых вырабаў, не распаўсюджваюцца на рэкламу сродка iндывiдуалiзацыi ўдзельнiка грамадзянскага абароту, тавару, калi дадзены сродак выкарыстоўваецца таксама для абазначэння iншага тавару, не забароненага да рэкламавання, арганiзацыi i ў рэкламе змяшчаецца ўказанне на такi тавар, арганiзацыю. Пры гэтым дадзенае ўказанне выконваецца шрыфтам, памер якога не павiнен быць менш памеру шрыфта, якi выкарыстоўваецца для напiсання сродка iндывiдуалiзацыi ўдзельнiка грамадзянскага абароту, тавару, i ў рэкламе на тэлебачаннi i мультымедыйнай рэкламе павiнна быць размешчана (распаўсюджвацца) на працягу ўсяго часу рэкламы, а ў рэкламе на радыё — агучвацца.»;
частку першую пункта 5 дапоўнiць словамi «, за выключэннем юрыдычнай асобы, якая прызнана такой заканадаўствам»;
у абзацы трэцiм пункта 8 словы «статыстычнай справаздачнасцi або бухгалтарскага балансу, дакладнасць якiх пацверджана аўдытарскай арганiзацыяй (аўдытарам — iндывiдуальным прадпрымальнiкам)» замянiць словамi «бухгалтарскай (фiнансавай) справаздачнасцi, дакладнасць якой пацверджана аўдытарскай арганiзацыяй (аўдытарам, якi ажыццяўляе дзейнасць у якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка)»;
у абзацы другiм пункта 9 словы «прозвiшчаў, уласных iмёнаў i iмёнаў па бацьку (далей — iмя) «замянiць словам «iмёнаў».
3. У пункце 2 артыкула 13 i пункце 2 артыкула 14 словы «або грамадзянiнам, якi ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць, прыватную натарыяльную дзейнасць,» замянiць словамi «, натарыусам, адвакатам альбо грамадзянiнам, якi ажыццяўляе».
4. У артыкуле 17:
у абзацы дзясятым пункта 1 словы «тары (упакоўкi)» замянiць словам «упакоўкi»;
у пункце 5 словы «i гандлёвыя маркi» замянiць словамi «алкагольных напояў i таварныя знакi, якiя выкарыстоўваюцца для абазначэння».
5. З абзаца чацвёртага часткi першай пункта 1 артыкула 18 слова «гандлёвых» выключыць.
6. У абзацы другiм пункта 2 артыкула 211 словы «прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi)» замянiць словам «iмя».
7. Абзац чацвёрты пункта 2 артыкула 26 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«распаўсюджваемых звестак аб аб'ёмах вытворчасцi i (або) продажу рэкламуемага цi iншага тавару, а таксама аб колькасных параметрах попыту на такi тавар;».
8. Частку першую пункта 1 артыкула 27 дапоўнiць словамi «, за выключэннем юрыдычнай асобы, прызнанай такой заканадаўствам».
Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн:
забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;
прыняць iншыя меры па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу ў наступным парадку:
артыкул 1 — праз тры месяцы пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона;
iншыя палажэннi — пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
А. Лукашэнка
10 лiпеня 2015 года, г. Мiнск
№ 285-З
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/dakumenty
[2] https://zviazda.by/be/dakumenty-0