Вывяржэнне вулкана пачалося ў пятніцу. Прачнуўся вулкан Пітон-дэ-ла-Фурнез, размешчаны ў цэнтры гэтага французскага валодання, паведамілі мясцовыя ўлады.
"Усю ноч назіралася актывізацыя сейсмічнай актыўнасці, а раніцай пачалося вывяржэнне вулкана", - паведаміла прэфектура Сен-Дэні - адміністрацыйнага цэнтра выспы са спасылкай на звесткі мясцовай навуковай абсерваторыі.
У раён, які прылягае да вулкану Пітон-дэ-ла-Фурнез, зачынены доступ, там забароненая пасадка верталётаў. У наваколлі вулкана няма жылых дамоў.
ИТАР-ТАСС [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[2] http://tass.ru/