Менавіта так называюць Аляксандра Васільевіча і Веру Яўгенаўну ў сяле Райца Карэліцкага раёна. І не толькі за знешні высакародны выгляд і за тое, што, жывучы разам 30 гадоў, Салдатавы працягваюць называць адно аднаго на «вы» і па бацьку. Іканапісец Аляксандр Васільевіч і майстрыха саломапляцення Вера Яўгенаўна ўзяліся аднаўляць сядзібу калісьці вядомага роду памешчыкаў Раецкіх і ўжо прымаюць гасцей у эколага-музейным комплексе. А гэтыя партрэты сябар сям'і Алесь Квяткоўскі напісаў да юбілею сужэнцаў.
Фота Аляксандра ШАБЛЮКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-shablyuk
[2] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/08/12.jpg