Рэзчыкі па дрэве з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны збіраліся ў агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» на ўжо традыцыйны міжнародны пленэр.
На гэты раз яго задача — стварыць кампазіцыю «У Лукамор'я», аб'яднаўшы розныя «драўняныя» фантазіі. Прычым на працягу тыдня за гэтым працэсам мог паназіраць кожны, хто зацікавіцца. І разам з тым адпачыць на прыродзе. Сёлетняя кампазіцыя, як і папярэднія пленэрныя творы, застанецца тут жа, у Каробчыцах. Каб радаваць шматлікіх наведвальнікаў агратурыстычнага комплексу, а таксама служыць прыкладам садружнасці яго гаспадароў са скульптарамі.
Дарэчы, іх сумесная задума — стварыць самую доўгую ў свеце лаўку, якую ўпрыгожаць разнастайныя скульптуры з дрэва. Пачатак ужо пакладзены.
Барыс ПРАКОПЧЫК. prakopchik@zviazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[3] https://zviazda.by/be/adpachynak