Такую лічбу агучыла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анжэла СКУРАНОВІЧ падчас круглага стала, які праходзіў у рэдакцыі “Звязды”. “Мы занепакоены працэнтным ростам колькасці нестандартнай прадукцыі, -- кажа Анжэла Леанідаўна. -- У кандытарскіх вырабах выяўляюцца незадэклараваныя кансерванты. У сухафруктах, што завозяцца да нас з Ірана, Афганістана, знаходзім цвіль і дрожджы. Магчыма, першапачаткова прадукт быў і неблагі, але сапсаваўся з-за няправільных умоў захоўвання і транспарціроўкі”.
Акрамя таго, сёлета санітарная служба забракавала трынаццаць тысяч партый прадуктаў нехарчовай групы. Сярод бытавой хіміі шмат нестандартаў па індэксу таксічнасці, сярод дзіцячых цацак -- па ўзроўні гуку. Многія тавары лёгкай прамысловасці, асабліва для дзяцей, не адпавядаюць патрабаванням па ўкладанні хімічных валокнаў: вытворца дэкларуе рэч як натуральную, а пры лабараторных даследаваннях выяўляецца зусім іншая якасць.
-- Мы працуем у кантакце з усімі нагляднымі органамі. У выпадку выяўлення намі, або Дзяржстандартам і Міністэрствам гандлю, неадпаведнасці па асобнай групе тавараў, бяром гэтую прадукцыю пад кантроль, -- адзначае Анжэла Скурановіч.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/medyya
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/09/8117.jpg