Ядомую ўпаковачную абгортку для цукерак стварылі ў Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем (НДІ ФХП) БДУ.
Ядомыя абгорткі ўяўляюць з сябе цалкам біяраскладальныя плёнкі, якія захоўваюць смак, водар і эстэтычны вонкавы выгляд прадуктаў. «Асновай атрымання ядомых плёнак з'яўляецца агульнадаступны кукурузны крухмал, які мае нізкі кошт. Гэта стварае магчымасць арганізацыі канкурэнтаздольнай вытворчасці ядомых плёнак у якасці ўпаковачных матэрыялаў», — расказаў загадчык лабараторыі раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі НДІ ФХП Дзмітрый ГРЫНШПАН.
Ядомыя ўпакоўкі не забруджваюць навакольнае асяроддзе, што дазваляе вырашыць праблему скарачэння колькасці бытавых адходаў. Дарэчы, па інфармацыі Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя, 32% бытавых адходаў складае ўпакоўка харчовых прадуктаў. Навуковая распрацоўка НДІ ФХП БДУ выраблена з прыродных харчовых палімераў, на 100% нетаксічная, біясумяшчальная і цалкам засвойваецца арганізмам чалавека.
Надзея НІКАЛАЕВА
nikalaeva@zviazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka