Беларуская чыгунка пашырае магчымасці тэрміналаў самаабслугоўвання. З мэтай развіцця безнаяўных разлікаў і каб пашырыць даступнасць паслуг, была праведзена дапрацоўка іх праграмнага забеспячэння. Дзякуючы гэтаму цяпер праз тэрміналы можна набыць праязны дакумент для дзяцей да сямі гадоў.
У прэс-цэнтры магістралі нагадалі, што ў адпаведнасці з правіламі перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, гарадскіх ліній пасажыр мае права правозіць з сабой дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў з афармленнем бясплатнага білета. Аформіць бясплатны праязны дакумент для такіх дзетак-пасажыраў праз тэрмінал можна толькі разам з білетам, набытым па поўным тарыфе.
Сёння на Беларускай чыгунцы ўстаноўлены 74 плацежна-даведачныя тэрміналы на шэрагу станцый і прыпыначных пунктаў, і праца па пашырэнні іх сеткі працягваецца. Камісійны збор пры набыцці білетаў праз тэрміналы самаабслугоўвання не бярэцца. Набыць праязныя дакументы можна з выкарыстаннем картак усіх банкаў краіны.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/z-zhyccya