Шырокамаштабная экалагічная акцыя «Я паркуюся, як...» праходзіць у Мінску.
— У сувязі з пастаянным павелічэннем колькасці аўтамабіляў у сталіцы, усё больш актуальнай становіцца праблема падзелу двароў паміж аўтамабілістамі і жыхарамі, — расказалі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. — Дваровыя тэрыторыі перагружаны транспартам, з-за чаго многія аўтаўладальнікі пакідаюць свае транспартныя сродкі на зялёнай зоне, наносячы шкоду навакольнаму асяроддзю і знішчаючы расліннасць. Таксама гэта стварае дадатковыя праблемы для праезду транспарту аварыйна-выратавальных службаў, машын хуткай дапамогі і іншых. У мэтах экалагічнай асветы грамадзян, а таксама прафілактыкі прыродаахоўных мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы на пастаяннай аснове будзе праводзіцца шырокамаштабная экалагічная акцыя «Я паркуюся, як...», скіраваная на недапушчэнне стаянкі транспартных сродкаў на газонах.
Акцыя праводзіцца сумесна з УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», Беларускай асацыяцыяй экспертаў і сюрвеераў на транспарце пры падтрымцы Мінгарвыканкама і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Абследаванні дваровых тэрыторый будуць праводзіцца сістэматычна. Каб не дапусціць паркоўкі на зялёных зонах, у адпаведных месцах дваровых тэрыторый будуць устанаўлівацца дэкаратыўныя агароджы, малыя архітэктурныя формы і праводзіцца пасадка дрэў і кустоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/10/21-18.jpg