1) Колькі дрэў расце на планеце Зямля?
А) Больш за 3 трыльёны
Б) 15 млрд
В) 5 млрд
2) Якога звера называюць “жаўтадушка”?
А) Норку
Б) Куніцу
В) Лісіцу
3) Якую тэхналогію адкрыў варонежскі селянін Даніла Бокараў?
А) Атрыманне алею з насення сланечніку
Б) Атрыманне льнянога алею
В) Атрыманне аліўкавага алею
4) Міфалагічная істота, якая прыносіць гаспадару схаваныя скарбы, – гэта...
А) Кук
Б) Меша
В) Клетнік
5) У якой краіне з’явіцца горад, дзе будзе забаронены аўтамабільны рух?
А) У Швецыі
Б) У Даніі
В) У Германіі
6) У натуральных умовах торф прырастае на...
А) 10 см у год
Б) 1 мм у год
В) 10 мм у год
7) Негунда – гэта...
А) Клён ясенялісты
Б) Клён-бяроза
В) Клён серабрысты
8) З дапамогай сабакі якой пароды ўдалося затрымаць самую вялікую ў гісторыі партыю кантрабандных наркотыкаў?
А) Баксёр
Б) Нямецкая аўчарка
В) Пітбультэр’ер
9) Максімальная вага балотнай чарапахі ў беларускіх умовах дасягае...
А) 1,5 кг
Б) 700 грамаў
В) 600 грамаў
10) Назавіце імя аднаго з самых вялікіх валуноў Беларусі.
Дасылайце адказы на е-mаіl: рrуrоdа@zvіаzdа.bу [3], а таксама на паштовы адрас:
220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.
Адказы на пытанні прымаюцца да 20 снежня.
Адказы на пытанні 10 [4]-га тура [4] віктарыны
1) Хіліер
2) Кашэчы кароль
3) У 1921 годзе
4) 4 кастрычніка
5) Пяргу
6) Баланапастыт
7) Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці
8) 3
9) Грынвошынг
10) Сойка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/11/10-вопрос-Валун.jpg
[3] mailto:%D1%80r%D1%83r%D0%BEd%D0%B0@zv%D1%96%D0%B0zd%D0%B0.b%D1%83
[4] http://zviazda.by/2015/10/106683.html