Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Раством Хрыстовым.
Маральныя і духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў нашых продкаў былі сфарміраваны хрысціянскай верай, якая ўвасабляе высокія ідэалы гуманізму, справядлівасці і міласэрнасці. Вялікая ўрачыстасць доўгачаканага свята зноў, як і стагоддзі таму, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і ўчынкі.
Адклікаючыся на гэты заклік ва ўмовах сучаснай цывілізацыі, мы павінны сумеснымі намаганнямі ўмацоўваць у грамадстве сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі, садзейнічаць развіццю адносін міру і добрасуседства.
Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, даўгалецця і працвітання.
Няхай у вашых дамах будуць утульнасць і дастатак, у сем'ях пануюць любоў і ўзаемапавага, у душы будзе мір і шчасце.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[2] https://zviazda.by/be/religiya