Кампанія стала генеральным партнёрам тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску». Гэта адна з самых папулярных праграм тэлеканала «Беларусь 3», прысвечаная нацыянальнай культуры. Каманды супрацоўнікаў Vеlсоm прынялі ўдзел у навагоднім выпуску перадачы і прадэманстравалі выдатныя веды.
«Выступаючы генеральным партнёрам перадачы «Размаўляем па-беларуску», мы не толькі звяртаем увагу на цікавы тэлевізійны праект, але і працягваем стратэгію падтрымкі беларускай мовы і культуры, — каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі Vеlсоm Вячаслаў Смірноў. — Сярод нашых сацыяльных праектаў ёсць такі, як «Чытаем па-беларуску з Vеlсоm», прызначаны для школьнікаў».
Напярэдадні Новага года ў эфір выйшаў святочны выпуск тэлепраграмы, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі кампаніі Vеlсоm з Мінска, Гомеля, Гродна і Светлагорска.
nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova
[4] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyac-pa-belarusku