Спецыялісты Нацыянальнага банка краіны не бачыць аб'ектыўных прычын для ўводу фінансавымі інстытутамі Беларусі якіх-небудзь абмежаванняў па валютных аперацыях, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў — прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусі Аляксандр Цімашэнка.
«Нацбанк пастаянна маніторыць сітуацыю на наяўным валютным рынку, і яна цяпер даволі стабільная, банкі ажыццяўляюць як куплю ў насельніцтва замежнай валюты, так і яе продаж без абмежаванняў. У банкаўскай сістэме ёсць дастатковая колькасць замежнай валюты для продажу насельніцтву», — адзначыў прэс-сакратар Нацыянальнага банка.
Для задавальнення попыту насельніцтва на замежную валюту банкі могуць свабодна купляць валюту на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, дзе таксама няма ніякіх перашкод. Выпадкі абмежаванняў асобных валютных аперацый па банкаўскіх плацежных картках маюць адзінкавы характар і абумоўлены хутчэй суб'ектыўнымі прычынамі. «Відавочна, што такім чынам банкі, якія ўводзяць абмежаванні, вырашаюць нейкія свае прыватныя праблемы, паколькі ніякіх аб'ектыўных прычын для такіх дзеянняў не існуе. Нацбанк ніякіх рэкамендацый па ўвядзенні абмежаванняў не даваў і такія дзеянні банкаў не вітае», — цытуе словы Аляксандра Цімашэнкі БЕЛТА. Суразмоўца потым удакладніў, што цяпер прадстаўнікі Нацбанка звязваюцца са спецыялістамі камерцыйных банкаў, якія ўводзілі падобныя абмежаванні, для высвятлення прычын такіх рашэнняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-palinin
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/valyuta