Прэс-служба дыпламатычнага ведамства нашай краіны абнародавала заяву ў сувязі з рэгіянальнымі выбарамі ў Тайвані, што прайшлі ў мінулыя выхадныя.
«Адзначаючы факт рэгіянальных выбараў у Тайвані, якія адбыліся 16 студзеня 2016 года, Міністэрства замежных спраў пацвярджае цвёрдую пазіцыю Рэспублікі Беларусь прытрымлівання палітыкі «аднаго Кітая», — гаворыцца ў заяве, — і прызнання ўрада КНР адзіным законным урадам, які прадстаўляе ўвесь Кітай, а Тайваня — неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая».
Згодна з апублікаванай інфармацыяй, указаная пазіцыя нашай дзяржавы замацавана ў шэрагу двухбаковых беларуска-кітайскіх пагадненняў і ў Сумеснай дэкларацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі аб далейшым развіцці і паглыбленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, прынятай у маі 2015 года. У заяве падкрэсліваецца, што наша краіна «выступае за мірнае эвалюцыйнае развіццё сувязяў паміж берагамі Тайваньскага праліва».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/zamezhzha
[4] http://yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/tayvan
[6] https://zviazda.by/be/tags/kitay