Пачатак 2016 года, без сумненяў, стаў для Ірана важным перыядам: 16 студзеня афіцыйна набыло моц усебаковае пагадненне па іранскай ядзернай праграме. Еўропа, ЗША і іншыя краіны скасавалі эканамічныя санкцыі супраць Ісламскай Рэспублікі. А на мінулым тыдні старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў дзяржаўны візіт у Іран. У апошні раз кітайскі лідар пабываў з візітам у гэтай краіне 14 гадоў назад, заўважае газета "Жэньмінь жыбаа".
Што да іранскага народа, то самыя цяжкія дні для яго, нарэшце, засталіся ў мінулым. З пункту погляду кітайска-іранскага супрацоўніцтва, таксама наступіла новая эра. Вось ужо 30 гадоў, як санкцыі Захаду супраць Ірана моцна ўплываюць на гандаль краіны, і асабліва на яе энергетычную галіну. Іранская эканоміка і жыццё людзей апынуліся ў цяжкіх умовах. У складаным становішчы аказаліся і гандлёва-эканамічныя адносіны паміж КНР і Іранам.
«З ануляваннем Захадам часткі санкцый супраць Ірана аднавіўся экспарт іранскай нафты, і аднавіўся бесперашкодны зварот валют», -- заўважыў колішні пасол КНР у Іране, ААЭ, Нідэрландах Хуа Лімін журналісту «Жэньмінь жыбаа». Ён таксама адзначыў, што пасля таго, як будуць ліквідаваны перашкоды на шляху супрацоўніцтва паміж Кітаем і Іранам, Ісламская Рэспубліка значна павялічыць аб'ём экспартнай нафты ў КНР. У такім разе кітайскія інвестыцыі і тэхналогіі прыйдуць у Іран, каб забяспечыць надзейную падтрымку для эканамічнага развіцця краіны.
Рэктар НДІ па блізкаўсходніх пытаннях пры ўніверсітэце Нінся Лі Шаосянь лічыць, што асноўным вынікам візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Іран стала актывізацыя кітайска-іранскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Лі Шаосянь настроены аптымістычна ў пытанні пра перспектывы развіцця Ірана: «Калі Іран зможа скарыстацца гэтай магчымасцю, то яго хуткае развіццё можна чакаць у хуткім часе».
Ісламская рэспубліка стала важным партнёрам у рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Лі Шаосянь дадаў, што ў супрацоўніцтве ёсць шэраг пераваг: «Чакаецца вызваленне велізарнага патэнцыялу ў вобласці інвестыцыйнага, гандлёвага, навукова-тэхнічнаага супрацоўніцтва для абодвух бакоў у будучыні, якія змогуць дасягнуць узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу, дапаўняючы перавагі адзін аднаго».
У кантэксце пацяплення эканамічных і гандлёвых адносін паміж Кітаем і Іранам, шырокія перспектывы і ў гуманітарнай сферы: адукацыі, культуры і турызме. «Іран багаты турыстычнымі рэсурсамі. Унутрыпалітычная сітуацыя ў краіне стабілізуецца, і ў будучыні Іран можа стаць папулярным турыстычным кірункам для жыхароў Паднябеснай», -- заўважае спецыяліст.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/iran