Папулярны ў сеціве хэштэг #dudeoіr збірае ўсё больш прыхільнікаў.
Мужчыны не баяцца выглядаць смешнымі, калі парадзіруюць манерныя фотаздымкі жанчын у інтэрнэце. У Іnstagram па хэштэгу #dudeoіr можна ўбачыць велізарную колькасць фота маладых людзей, якія прымаюць «жаночыя» паставы, што так любяць іх знаёмыя дзяўчаты. Усё пачалося з таго, што 21 студзеня канадскі фатограф Масіка Мей апублікавала серыю адкрытых фота, якія распаўсюдзіліся ў інтэрнэце так хутка, як калі б на іх была самая выдатная жанчына ў свеце. Але пазіравала зусім не яна. «Калі гэтым хлопцам трэба фота ў адных гальштуках, хто я такая, каб спрачацца?» — пракаментавала свой здымак у Іnstagram фатограф з Канады Джэніфер ван Сон.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet
[4] https://zviazda.by/be/tags/seciva
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotazdymki
[6] https://zviazda.by/be/tags/instagram
[7] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnyya-setki-0