Фінскія генетыкі высветлілі, чаму п'яныя людзі паводзяць сябе безразважна і агрэсіўна.
Навукоўцы назвалі фінаў аднымі з самых буяных сярод прадстаўнікоў нацый, якія п'юць, звязаўшы гэта з прысутнай у многіх з іх мутацыяй у гене 5-HT2B, якая выклікае парушэнні ў перадачы сератанінавых сігналаў. Уладальнікі мутацыі становяцца надзвычай агрэсіўнымі пасля вялікай колькасці выпітага. Акрамя таго, і ў цвярозым выглядзе такія людзі вызначаюцца недахопам самакантролю і часта схільныя да маніякальна-дэпрэсіўнага сіндрому, паведамляе выданне Translatіonal Psychіatry. Такая рэакцыя на алкаголь у сувязі з парушэннем у гене, безумоўна, назіраецца і ў іншых народаў, адзначылі спецыялісты. Аднак найбольш распаўсюджана яна сярод «гарачых фінскіх хлопцаў». Падобная мутацыя, пра існаванне якой даведаліся спецыялісты, ёсць у 2,2% (больш за 100 тысяч чалавек) насельніцтва Фінляндыі. Паводле слоў спецыяліста з універсітэта Хельсінкі Раопа Ціканена, навукоўцы маюць намер правесці шэраг дадатковых даследаванняў, каб больш шчыльна вывучыць сувязь паміж буянымі паводзінамі ў п'яным стане і мутацыяй у 5-HT2B. Пасля чаго нарколагам будуць дадзены адпаведныя рэкамендацыі па лячэнні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchonyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/agresiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/alkagol