Перадаючы ключ мэру Баранавічаў Юрыю Грамакоўскаму, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што гэты ключ не толькі сімвал свята, але і вялікая адказнасць.
"Горад выйграў у сумленнай барацьбе і стаў пераможцам па ўсіх параметрах, якія прад'яўляліся да прэтэндэнтаў. Гэта вельмі важны праект, які накладае на Баранавічы адказнасць, бо на працягу года тут плануецца правесці шэраг міжнародных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў.
2015 год быў Годам моладзі, і ў Міністэрстве адукацыі была прыдуманая такая новая ініцыятыва - выбраць маладзёжную сталіцу - горад, які б стаў на год сімвалам ініцыятывы, энергіі і крэатыву ", - заявіў Міхаіл Жураўкоў. Па словах міністра, у планах міністэрства правесці шэраг культурна-масавых, спартыўна-відовішчных, навуковых мерапрыемстваў на пляцоўках Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта.
У БарДУ праходзіць студэнцкі форум "Моладзь - надзея і будучыня Беларусі", а таксама адно з мерапрыемстваў Рэспубліканскага фестывалю моладзевай навукі - прэзентацыя дасягненняў маладых навукоўцаў Брэсцкага рэгіёну. "Брэсцкі рэгіён прадставіў сёння на выставе некалькі цікавых распрацовак, якія ўжо ўводзяцца ў вытворчасць. Мы лічым, што выбралі правільны кірунак у развіцці навукі ВНУ, бо большая частка Дырэктывы №3 прысвечана эканоміцы ведаў і накіравана на ўкараненне навукова-тэхнічных распрацовак", - адзначыў міністр.
У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце таксама праходзіць адкрыты дыялог на тэму "Залог поспеху краіны - поспех моладзі" з удзелам міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/klyuch-moladzevay-stalicy
[3] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-gramakouski