Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе Міністэрства ўнутраных спраў адзначыў, што работа міліцыі дае магчымасць мець належны ўзровень грамадскай бяспекі ў краіне.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы спасылаўся і на вынікі сацыяльнага даследавання. Паводле яго слоў, амаль 82 працэнты апытаных заявілі, што адчуваюць сябе ў бяспецы на вуліцах і ў грамадскіх месцах. Больш у гэтым упэўнены жыхары Гродзенскай і Мінскай абласцей (86,5% апытаных), менш — тыя, хто жыве ў Мінску, Брэсцкім і Магілёўскім рэгіёнах (79%).
Што тычыцца дзейнасці праваахоўных органаў, 28 працэнтаў лічаць, што яна за апошні час палепшылася, а 39 працэнтаў апытаных розніцы ў працы за апошні час не ўбачылі.
Большасць рэспандэнтаў засталіся задаволенымі рэжымам працы і абслугоўваннем насельніцтва ў структурах МУС (71,5%) і толькі 5 працэнтаў мяркуюць іначай. 57 працэнтаў удзельнікаў даследавання задаволены прафесіяналізмам, аператыўнасцю, прыстойнасцю, тактоўнасцю праваахоўнікаў.
Вынікі апытання таксама сведчаць аб тым, што за апошні год, як і ў мінулыя перыяды, грамадзяне найчасцей звярталіся па дапамогу, рашэнне ўзніклых пытанняў у органы ўнутраных спраў. Сярод іх больш за палову (55,5%) адзначылі, што іх праблемы вырашылі паспяхова.
У выніку дадзеныя паказалі, узровень даверу праваахоўных органаў склаў 67 працэнтаў. Найбольш беларусы давяраюць супрацоўнікам пракуратуры (73%) і судоў (71%). Большасць насельніцтва краіны (69%) адчувае сябе абароненай ад магчымага самавольства міліцыі.
taras@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yakau-zhurbin
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:taras@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/pravaahounyya-organy
[7] https://zviazda.by/be/tags/kantralyuyuchyya-organy