Такога мяккага лютага айчынныя сіноптыкі яшчэ не адзначалі — тэмпературны фон адпавядае амаль што пачатку красавіка. Будзе анамальна цёпла і надалей, упэўнены спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу нашым надвор'ем будзе кіраваць малаактыўны атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Толькі месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які ўдзень будзе пераходзіць у дождж. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла, удзень чакаецца ўжо ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, а па захадзе — да 6 цяпла.
Амаль сапраўдная вясна чакаецца ўжо ў нядзелю. Тады на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Уначы і раніцай месцамі пройдуць невялікія ападкі, а ўдзень будзе пераважна суха. Уначы і раніцай чакаюцца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, удзень — плюс 2—7 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны — да 8—10 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у першай палове наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і паветраных мас, якія рухаюцца да нас з боку паўднёвага захаду Еўропы. Таму і надалей чакаецца няўстойлівае і вельмі цёплае для лютага надвор'е.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyaplo
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/temperaturny-fon
[7] https://zviazda.by/be/tags/mokry-sneg