Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён (Паўночна-заходні Кітай) запусціў работы па стварэнні "эканамічнага пояса Шаўковага шляху" ў Інтэрнэце з дапамогай мультымоўнага мабільнага кліента Watching ("Навіны без межаў"), закліканага развіваць інфармацыйную ўзаемасувязь паміж краінамі ўздоўж "пояса". Пра гэта паведамляе "Сіньхуа".
Перш за ўсё мабільны кліент "Навіны без межаў" быў запушчаны ў Ісламабадзе (сталіцы Пакістана) на ўрду — мове, на якой у свеце размаўляюць каля 200 млн. чалавек. На гэтай платформе будуць размяшчацца актуальныя пакістанскія навіны, самая свежая інфармацыя пра рэалізацыю праекта Кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора і стратэгіі "эканамічны пояс Шаўковага шляху".
Але гэта толькі першы крок у стварэнні Сіньцзянам "эканамічнага пояса Шаўковага шляху" ў Інтэрнэце. Мультымоўны мабільны кліент з'явіцца і ў іншых краінах уздоўж "пояса" — у Цэнтральнай, Паўднёвай і Заходняй Азіі, паведамілі ў Канцылярыі па справах інтэрнэт-інфармацыі СУАР.
Мабільны кліент Watching быў створаны сумеснымі намаганнямі сіньцзянскай медыякампаніі "Цяньшаньнет", карпарацыі "Алібаба" і медыягрупы SEEС ("Цайсюнь").
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/naviny
[5] https://zviazda.by/be/tags/infarmacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/praekt