Такія навінкі выпушчаны да 25-годдзя Нацыянальнага алімпійскага камітэта і прадстаўлены на дзвюх мовах — беларускай і англійскай. Набор "Алімпійскія зоркі Беларусі" складаецца з 15 паштовак, на якіх выявы 20 беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў, пачынаючы з 1994-га і да зімовых гульняў у Сочы 2014 года.
У буклеце "Алімпійская слава Беларусі" прадстаўлены айчынныя алімпійскія чэмпіёны, якія выступалі ў складзе зборных каманд СССР, СНД і Беларусі. Акрамя таго, у ім распавядаецца гісторыя стварэння Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
У прэзентацыі паштовак і буклета прынялі ўдзел алімпійскія чэмпіёнкі Ала Цупер (фрыстайл) і Яніна Правалінская-Карольчык (лёгкая атлетыка), у гэты час у наведвальнікаў выставы была магчымасць сфатаграфавацца і ўзяць аўтограф у вядомых спартсменак.
Адзначым, што за гісторыю алімпійскага руху беларускія спартсмены заваявалі 222 медалі, 91 з іх — у складзе каманды незалежнай Беларусі. Спадзяёмся, што ў гэтым алімпійскім годзе ўзнагарод стане больш.
Прэзентацыя набору паштовак і буклета адбылася на стэндзе выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Абодва выданні з'яўляюцца сумесным праектам НАК, Міністэрства інфармацыі і выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/pashtouki
[6] https://zviazda.by/be/tags/buklet-sport
[7] https://zviazda.by/be/tags/malyunki