З 15 лютага па 15 сакавіка 2016 года ўсіх ахвотных запрашаюць паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Найлепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2015 года».
Гэта можна зрабіць двума спосабамі. Першы — зайсці на сайт прадпрыемства ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, паказаўшы нумар найбольш упадабанай вамі паштовай маркі або паштовага блока, і даслаць на электронны адрас zavadskaya@belpost.by [2].
Другі спосаб — наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету. Разборліва запоўненую анкету з пазнакай «Конкурс» накіраваць на адрас: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск.
Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграныя прызы: наборы філатэлістычнай прадукцыі.
Найлепшай будзе прызнаная тая паштовая марка альбо блок, за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.
Суседзі з Чырвонай кнігі
А для філатэлістаў, якім не церпіцца папоўніць свае калекцыі з выявамі на марках насякомых, 16 лютага Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Рашэцісты жужаль», «Бліскучы жужаль», «Блытаны жужаль», «Залацістаямчаты жужаль» з серыі «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Насякомыя».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] mailto:zavadskaya@belpost.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/marka
[4] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs