Загінулых і параненых у выніку землятрусу ў павеце Сіньюань Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, паўночна-заходні Кітай) няма. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі павета, паведаміла інфармагенцтва “Сіньхуа”.
У выніку падземных штуршкоў, як паведамляецца, у павеце ў рознай ступені пацярпелі 311 старых пабудоў, 87 памяшканняў атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні, дамы 5 сем'яў прызнаны аварыйнымі. Мясцовыя ўлады ўжо арганізавалі бяспечнае размяшчэнне 158 чалавек, чыё жыллё пашкоджана.
Паводле дадзеных Кітайскага цэнтра сейсмалагічных сетак, у мінулы чацвер у 21.10 у павеце Сіньюань Ці-Казахскай аўтаномнай акругі СУАР адбыўся землятрус магнітудай 5,0. Цэнтр падземных штуршкоў залягаў на глыбіні 8 км.
З-за землятрусу быў таксама прыпынены рух цягнікоў на некаторых пляцоўках Паўночна-Сіньцзянскай чыгункі, які быў адноўлены.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/zemlyatrus