У Брэсце распачаўся маладзёжны патрыятычны праект «Марафон мужнасці». Воіны-памежнікі, навучэнцы кадэцкіх класаў, актывісты маладзёжных арганізацый сабраліся каля помніка «Героям мяжы, жанчынам і дзецям, якія мужнасцю сваёй зрабілі крок у бессмяротнасць», каб ускласці кветкі і запаліць лампадкі. Потым удзельнікі марафону зазірнулі да ветэрана памежных войск Мікалая Мікітавіча Мельніка і павіншавалі яго з 90-годдзем.
У гэты ж дзень юнакі і дзяўчаты наведалі памежныя заставы Брэсцкага раёна «Церабунь» і «Агароднікі», дзе правялі сустрэчы з вайскоўцамі, пазнаёміліся з побытам застаў і зладзілі канцэрты.
Па словах супрацоўніцы абкама БРСМ Святланы МІРЧУК, асноўная мэта праекта заключаецца ў захаванні памяці пра гераічнае мінулае, сцвярджэнне ў маладзёжным асяродку павагі да гісторыі свайго народа. Марафон мужнасці прадоўжыцца да канца чэрвеня. Яго шляхамі моладзь наведае ўсе імянныя памежныя заставы, месцы баёў, будуць ускладзены кветкі да мемарыялаў і помнікаў, масавых пахаванняў. Запланаваныя сустрэчы з ветэранамі вайны і відавочцамі падзей ваеннага ліхалецця. На заставах адбудуцца патрыятычныя канцэрты.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vav
[5] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[6] https://zviazda.by/be/tags/vayna
[7] https://zviazda.by/be/tags/marafon-muzhnasci
[8] https://zviazda.by/be/tags/voiny-pamezhniki
[9] https://zviazda.by/be/tags/praekt