Згодна з папярэднімі звесткамі, зламыснік завалодаў грашовымі сродкамі ў памеры больш за 900 мільёнаў рублёў.
— Сваім патэнцыяльным кліентам малады чалавек казаў, што займаецца бізнесам, звязаным з рэалізацыяй расійскай прадукцыі — элітных аўтамабіляў, мэблі і мабільных тэлефонаў. У суседняй краіне ў яго быццам бы меліся знаёмыя пастаўшчыкі, якія маглі аддаваць дарагую прадукцыю для наступнага продажу на тэрыторыі Беларусі оптам, па цане, меншай за рыначную, — расказала прэс-афіцэр Савецкага РУУС г. Мінска Аляксандра Папова. — Пускаючы пыл у вочы, зламыснік браў у салоне пракату дарагія аўто, прыязджаючы на іх на сустрэчы. З іншага боку, яны быццам пацвярджалі сур'ёзнасць «бізнесу». І гэта спрацоўвала: кліенты, разлічваючы на хуткі прыбытак, перадавалі маладому чалавеку грошы за неіснуючы тавар. Ужо выяўлена больш за 20 падобных эпізодаў злачыннай дзейнасці махляра.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zlamysnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/stalica
[6] https://zviazda.by/be/tags/zatrymac
[7] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva